зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Узвіжання Святога крыжа. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр'ера касцёла Узвіжання Святога крыжа: 3 алтары і амбон, арнаментальная лепка, роспісы скляпенняў і сцен

Шыфр

412Г000335

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1765 - 1770 гг.

Апісанне

Прыходскі Крыжаўзвіжанскі касцёл пабудаваны ў 1765-1770 гг. па праекту віленскага архітэктара Іагана Хрыстафора Глаўбіца, аўтара шматлікіх архітэктурных пабудоў, як на тэрыторыі Беларусі так і ў Літве. Праект Лідскага касцёла – яго апошняя работа. Ініцыятавалі будаўніцтва касцёла біскупы Тамаш і Міхаіл Зянковічы. 

Касцёл трохнефавы, з прамавугольнай алтарнай часткай, якая прадаўжае цэнтральны неф, і 2 квадратнымі ў плане нізкімі сакрысціямі. Будынак завершаны высокім двухсхільным чарапічным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Кампазіцыя галоўнага фасада двух'ярусная, завершана трохвугольным франтонам з выявай Усебачнага вока. Плоскасці галоўнага і бакавых фасадаў расчлянёны пілястрамі і арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. 

Перад уваходам у касцёл былі шырокія барачныя вароты з дзвюма брамамі. У касцёльнай агароджы з паўднёвага боку былі невялікія могілкі. У паўночнай частцы – званіца і сад.

За ўсю гісторыю свайго існавання храм амаль не змяніў свой воблік – знікла толькі вежа з крыжам і невялікая званіца.