зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Вуспення Дзевы Марыі

Касцёл Вуспення Дзевы Марыі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000266

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1906 г. - 1910 г.

Стыль

Неаготыка

Апісанне

Першы драўляны касцёл у прыватнаўласніцкім мястэчку Дзярэчын быў пабудаваны ў 1618 г. У 1629 г. уладальнік Дзярэчына кашталян Мсціслаўскі Канстанцін Палубінскі разам з жонкай Сафіяй з роду Сапегаў заснавалі пры касцёле дамініканскі кляштар. У 1690 г. замест драўлянага быў пабудаваны мураваны касцёл. Аднавежавы трохнефавы з пяціграннай апсідай храм сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Над нартэксам узвышаецца вежа з востраканечным шпілем, якая з"яўляецца цэнтральнай воссю фасада. Па вуглах ступеньчатага франтона размешчаны маленькія вежачкі-фіялы. Уваходны партал аформлены стральчатай аркай з вімпергам. Над ім знаходзіцца акно-ружа. Сцены касцёла ўмацаваны контрфорсамі, прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі з ажурнымі кратамі і каляровымі вітражамі. Па перыметры праходзіць карніз з сухарыкамі. Элемент асіметрыі ўносіць васьмігранная вежа правай сакрысціі. У інтэр"еры зала перакрыта гатычным зоркавым скляпеннем. Над крыжовым скляпеннем нартэкса размешчаны хоры.

Старонка