зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Каталіцкія могілкі

Шыфр

513Д001056

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Лазарэнкі

Датаванне

п. ХIХ – сяр. ХХ стст.

Апісанне

Помнік гісторыі. Заснаваны ў пачатку XIX стагоддзя.

Каталіцкія могілкі, званыя «польскімі могілкамі», размешчаны ў паўночна-заходняй частцы горада, па вуліцы Лазарэнкі, каля 1 км на поўнач ад цэнтра горада і каталіцкага касцёла Святога Станіслава (Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі). Могілкі займаюць плошчу каля 2,5 гектараў і  акружаны гарадскімі забудовамі і мясцовымі вулачкамі.

Каталіцкія могілкі размешчаны на невялікім узвышшы, у форме няправільнага шматкутніка, абнесены мураванай агароджай (слупы агароджы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя), якая ўяўляе амаль глухую сцяну і складаецца з падвоеных праёмаў. Праёмы чаргуюцца з чатырохграннымі мураванымі слупамі. Паміж слупоў, пасярэдзіне аднаго з бакоў, размешчаны каваныя вароты. З правага боку ў варотах зроблены веснічкі. Вароты аздоблены геаметрычным, у выглядзе рысак, узорам па ўсім полі. У верхнім полі – нескладаны раслінны ўзор.

Найстарэйшае пахаванне, якое захавалася на могілках, датуецца 1810 годам (французская пліта генерала Экеспарэ). Паводле перапісу 1997 года, на могілках налічваецца каля 250 старажытных пахаванняў. Эпітафіі на некаторых з іх напісаны на старай польскай мове, якой не карыстаюцца ўжо больш за 200 гадоў.

На тэрыторыі могілак, акрамя пахаванай польскай шляхты, спачываюць Героі Савецкага Саюза (М.Ф. Рабчэўскі, А.А. Мельнікаў), савецкія воіны і партызаны (І.Я. Казакоў, Л.К. Чарнічэнка, М.А. Чуліцкі, Р.К. Паўлаў, Г.І. Дудзіна (Мішына) і інш.), вядомыя дзеячы айчыннай культуры, вядомыя беларускія літаратары (А.В. Пысін, В.І. Матэвушаў).