зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000015

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1760 г.

Стыль

Барока з элементамі ранняга класіцызму

Апісанне

Казанская царква размешчана на правым беразе ракі Заходняя Дзвіна, на тэрыторыі Віцебскага Свята-Траецкага Маркава манастыра па адрасе вул. Максіма Горкага, 62а. Пабудавана ў 1760 г. як царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы Маркава манастыра ў стыле барока з элементамі ранняга класіцызму. З усяго манастырскага комплекса да нашага часу захавалася толькі Казанская царква. 

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на тэрыторыі манастыра быў створаны канцэнтрацыйны лагер прымусовых работ (1919 - 1923 гг.), у ім утрымлівалася каля 400 чалавек. Пасля ліквідацыі лагера ў будынках манастыра размясціўся дзіцячы дом (1923 г.), дзіцячы сад фабрыкі "Дзвіна" (1932 г.), аддзяленне міліцыі, іншыя ўстановы. У перыяд нямецкай акупацыі манастырскі комплекс пацярпеў нязначна і ў 1944 г. у царкве было адноўлена богаслужэнне. У пасляваенныя гады Казанская царква доўга заставалася адзіным дзеючым храмам горада.

Старонка