зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Казармы

Шыфр

113Г000009

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX cт.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Казармы былі пабудаваны ў Граеўскім прадмесці г. Брэста для Брэст-Літоўскага гарнізона пад час будаўніцтва фартыфікацыйных аб'ектаў першай лініі Брэсцкай крэпасці. Пазней атрымалі назву "Паўночны гарадок". 

Дакладная дата будаўніцтва нам не вядома. У афіцыйных дакументах казармы датуюцца канцом 19 ст., альбо да 1917 г. Гэтаму перыяду адпавядаюць архітэктурна-стылёвыя асаблівасці будынкаў комплекса. Казармы, жылыя дамы, службовыя пабудовы ваеннага гарадка ўзведзены ў характэрным для канца 19 - пачатку 20 ст. т.з. цагляным стылі. Абліцаваныя цэглай фасады насычаны архітэктурным дэкорам, выкананым у тэхніцы цаглянай муроўкі. 

У 1939 --1941 гг. у казармах дыслацыраваліся ў асноўным артылерыйскія часці Чырвонай арміі -- 28-га стралковага корпуса, 6-й і 42-й стралковых дывізій 4-й арміі Заходняй асобай ваеннай акругі.

У савецкі перыяд да падоўжных фасадаў казармы былі прыбудаваны аднапавярховыя меншыя аб'ё'мы, якія ў пэўнай ступені сказілі першапачатковы выгляд будынка. Казарма па вул. Брэсцкіх Дывізій, 3/13 мела інвентарны № 13. Яе архітэктурнае рашэнне падобнае да іншых казарменных будынкаў, размешчаных па перыметры пляцу. Пластыка фасадаў даволі насычаная, характэрная для будынкаў такога тыпу, мае эклектычныя рысы. У савецкі перыяд да падоўжных фасадаў казармы былі прыбудаваны аднапавярховыя уваходныя тамбуры, на тарцовых фасадах зроблены брылі, якія ў пэўнай ступені сказілі першапачатковы выгляд будынка.