зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Казьмадзям'янаўская царква

Казьмадзям'янаўская царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000408

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1814 г.

Апісанне

Царква складаецца з асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму, пяцiграннай апсiды, трох'яруснай званiцы i бабiнца. Званiца завершана паўсфiрычным купалам. Над асноўным аб'ёмам - васьмiгранны купал на гранёным светлавым барабане. Фасады прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Галоўны ўваход вырашаны 4-слуповым ганкам. У глыбіні развітай унутранай прасторы пануе падкупральная прастора сяродкрыжжа, перакрытая 8-гранным шатром, абапёртым на ветразі і 8 слупоў. У дэкоры iнтэр'ера выкарыстана разьба па дрэве. Помнiк народнага дойлiдства са стылiзаванымi элементамi класiцызму.

Казьмадзям’янаўская царква з’яўляецца помнікам архітэктуры і адзначана ў “Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусь Магілёўская вобласць 1986 г.” пад нумарам 776. Згодна Пастанове Савета Міністраў Беларусскай ССР ад 18.02.1988 г. № 32 Казьмадзям’янаўская царква ўзята пад ахову. Рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 20.11.2002 г. № 78 уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Старонка