Шыфр
613Г000489
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1836 г.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Царква была пабудавана ў 1836 г. ўладальнікам маёнтка Дольны Сноў і Горны Сноў Казімірам Хрызастанавым Рдултоўскім. Узведзеная царква была мураваная са званіцай у вежы.
У 1855 г. памешчыкамі Яўстафіем Рдултоўскім і гр. Ігнаціем Чапскім будынак царвы быў адрамантаваны: дах перакрыты гонтай, а купал бляхай. Унутры зроблены новы іканастас і падлога.
У 1892 г. стараннямі святара і на ахвяраванні прыхаджан царква была пакрыта новай гонтай, зроблены новыя вокны, у алтарнай частцы пакладзена новая з сасновых дошак падлога, абноўлены іканастас і ўнутры пабелены сцены. Пасля рамонта царква была пераасвечана ў Казьмадзям’янаўскую.
У Вялікую Айчынную вайну царква захавалася, у якой ступені была пашкоджана, звесткі не выяўлены. Царква ўвесь час дзейнічае. Праводзіліся бягучыя рамонты, якія не сказілі гістарычны воблік храма.