зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Келейны корпус Спаскага манастыра (будынак былога Спаскага манастыра)

Келейны корпус Спаскага манастыра (будынак былога Спаскага манастыра)

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000386

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

2-я палова XVIII ст.

Стыль

Барока

Апісанне

Спаскі манастыр у Кобрыне - адзін з найстарэйшых у Беларусі. Мяркуецца, што ён быў заснаваны яшчэ ў ХІІІ ст. Вядомы царкоўны гісторык мітрапаліт Макарый лічыў, што манастыр узнік да 1465 г., таму што ў 1465 г. апошні кобрынскі князь Іван Сямёнавіч Кобрынскі зрабіў дароўны запіс на землі і млын царкве пры манастыры. 

Пасля Брэсцкай уніі 1596 г. манастыр стаў уніяцкім. У ім праходзіў Кобрынскі сабор 1626 г. У 1632-33 гг. яго архімандрытам быў уніяцкі царкоўны дзеяч Р. Корсак. У інвентары г. Кобрына, складзеным 21 студзеня 1797 г., запісана, што базыльянскі манастыр меў мураваныя пабудовы, але царква была драўляная і старая. У Айчынную вайну 1812 г. манастыр быў ператвораны ў рэдут на выпадак вулічных баёў. У 1830 г. пры манастыры было адкрыта духоўнае вучылішча. Пасля полацкага сабора 1839 г. манастыр скасавалі. У яго будынках засталося духоўнае вучылішча, якое перайшло да праваслаўнага ведамства. Існаваўшая ў манастырскім корпусе царква захавалася як дамавая. У 1886 г. вучылішча здала будынкі ў арэнду на два гады для размяшчэння пяхотнага Казанскага палка. Затым у 1888 г. было аб'яўлена аб продажы былога манастырскага дома на публічных таргах. 

У сярэдзіне 1920-х гг. корпус манастыра быў капітальна адрамантаваны. У час рамонту была праведзена перапланіроўка, у выніку зніклі рэшткі ўнутранага храма. Пасля рамонту ў будынку размясціўся павятовы суд. У пасляваенны час будынак прыстасаваны для размяшчэння Кобрынскага РАУС.

Старонка