Шыфр
313Г000549
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Стыль
Беларускае народнае дойлідства
Аднакамерны прамавугольны ў плане будынак зрублены з круглых бярвёнаў з шасціграннымі астаткамі. Тарцовыя сцены завершаны трохвугольнымі шчытамі з бярвёнаў, якія падтрымліваюць падоўжныя бярвёны перакрыцця (свалокі). Тры аконныя праёмы ў 2-х сумежных сценах размешчаны асіметрычна. Інтэр'ер пабудовы часткова зменены.
Да хаты прыбудаваны невялікія каркасныя сцены, накрытыя аднасхідьным дахам. Перакрыцце плоскае з падоўжнай бэлькай (раней было скляпеністае). Хата -- помнік традыцыйнага жыллёвага будаўніцтва Прыпяцкага Палесся.
Хата пабудавана ўмельцамі без адзінага цвіка, з перакрыццём на свалоках (на тарцовых сценах рубіўся закот у 7-8 бярвенняў, куды запускаліся падоўжаныя жэрдкі-свалокі). Па свалоках укладвалася драніца, якая замацоўвалася знізу лотакамі на круччах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён