зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Хата з в. Ісерна Слуцкага раёна Мінскай вобласці

Хата з в. Ісерна Слуцкага раёна Мінскай вобласці

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

612Г000384

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Азярцо, тэрыторыя ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту»

Датаванне

XIX стагоддзе

Апісанне

З'яўляецца прыкладам лінейнай (пагоннай) забудовы на пачатковым этапе яе развіцця. Трохкамерная зрубная пабудова (хата+ сенцы+ клець). Хата пастаўлена без падмурка, замест яго -- ніжні вянок з дуба. Страха двухсхільная, крытая саломай. Франтон вынесены наперад, вертыкальна зашыты дошкамі. У хаце справа ад увахода печ на драўляным падрубе. Сенцы ўлетку маглі выкарыстоўваць як жылое памяшканне. Клець прадназначана для захоўвання прадуктаў і вопраткі і размешчана на двух узроўнях. Другі паверх -- вышкі навісае над сенцамі. Над вышкамі зроблена дадатковая скляпеністая страха "закот" з бярвенняў, пакладзеных шчыльна ў выглядзе аркі. Столь у хаце з дошак на папярэчных бэльках. У канструкцыі хаты шмат архаічных элементаў: кладка ў зрубе сцен драчкай ўверх.

Старонка