зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000880

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Ласіца быў пабудаваны ў 1830 г. Змураваны з бутавага каменю і цэглы. Пластыка фасадаў сціплая, архітэктурна-дэкаратыўны эфект дасягаецца кантрасным спалучэннем атынкаваных і пабеленых элементаў дэкору з паліхромным фонам бутавай муроўкі. Аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складае падоўжны прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам і вежа-званіца на галоўным фасадзе. 

Вежа-званіца трох'ярусная: два ніжнія ярусы чатырохгранныя, верхні -- васьмігранны. Завершана шатровым гранёным дахам з макаўкай. Галоўны ўваход аформлены двухпілонным парталам з трохвугольным разарваным франтонам, дэкарыраваным сухарыкамі.

У храме захоўваюцца абразы “Маці Божая на змяі” (XVIII ст.) і “Маці Божая з немаўляткам” (мяжа XVIII-XIX стст.).

Старонка