Шыфр
112Г000266
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1666 г.
Стыль
Народнае дойлідства
Апісанне
Драўляны храм пабудаваны ў 1666 г. у цэнтры вёскі на ахвяраванні прыхаджан. Спачатку будынак складаўся з прамавугольных у плане асноўнага зруба і апсіды, накрытых агульным двухсхільным дахам з вальмай над апсідай. Абапал апсіды – нізкія рызніцы. У другой палове ХІХ ст. з захаду была далучана трох’ярусная чацверыковая званіца. У ХХ ст. да асноўнага зруба прыбудавалі бакавыя памяшканні, у выніку чаго план набыў форму крыжа.
У 1974 г. храм быў зачынены. Па просьбе і хадайніцтву прыхажан храм быў адкрыты ў 1979 г.