Шыфр
213Г000881
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1855 - 1871 гг.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі
Мураваны праваслаўны храм у імя Успення Прасвятой Багародзіцы быў пабудаваны ў 1871 г. непадалёку ад старой драўлянай царквы. Магчыма, для будаўніцтва быў выкарыстаны тыпавы праект, таму што аналагічная царква была ўзведзена ў 1866 г. у Малай Бераставіцы.
Царква пабудавана з каменю і цэглы. Мае падоўжна-восевую чатырохчастковую кампазіцыю: званіца, бабінец, асноўны аб'ём храма, апсіда. Вуглы ўсіх аб'ёмаў вылучаны плоскімі патынкаванымі лапаткамі. Асноўны квадратны ў плане аб'ём накрыты пакатым шатровым дахам з невялікім цыбулепадобным купалам на гранёным глухім барабане. Пад дахам праходзіць карніз з нешырокім аркатурным поясам. Бакавыя фасады прарэзаны спаранымі арачнымі вокнамі ў простых ліштвах з броўкамі. Да асноўнага аб'ёму з заходняга боку далучаны ніжэйшы і вузейшы за яго квадратны бабінец.
У лістападзе 1943 г. будынак быў спалены. Пасля пажару ў летнія месяцы богаслужэнне адбывалася ў невялікай царкве на могілках і ў сценах згарэлай царквы. Зімой служба праводзілася ў жылой хаце ў вёсцы Русіны, куды пераехаў жыць святар.
У пасляваенны час царква стаяла закінутая да 1950 г., пазней будынак быў часткова адрамантаваны мясцовым калгасам для сваіх патрэб. З асінавай дранкі была зроблена страха, аконныя праёмы закладзены дошкамі. Будынак былой царквы выкарыстоўваўся для захоўвання збожжа, некаторы час у ім гадавалі калгасных трусоў. З 1969 г. будынак царквы не выкарыстоўваўся.
У 1989 г. храм быў вернуты вернікам. Быў адрамантаваны і аднавіў сваю дзейнасць у 1991 г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён