зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Храм Узвiжання Крыжа Гасподняга

Храм Узвiжання Крыжа Гасподняга

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000265

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1872 г.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Будаўніцтва храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в. Варацэвічы было завершана ў 1872 годзе. Асвячоны храм у 1876 годзе Праасвяшчэннейшым Уладзімірам, епіскапам Беластоцкім. Храм узведзены на сродкі ўрада і прыхаджан. Выбар пляцоўкі пад будаўніцтва і яе план у 1868 годзе склаў інжынер-архітэктар Чыкмасаў і прыватны землямер Тарасевіч.

У 1962 годзе храм быў закрыты. Царкоўныя рэчы разабралі прыхаджане. Шмат рэчаў вернута ў царкву ў час яе адкрыцця ў 1988 годзе. У храме маюцца абразы ХІХ ст., разныя ківот і іканастас (спраектаваў у 1870 г. брэсцкі архітэктар М. Барташэўскі). Ганаровае месца ў інтэр'еры займае абраз "Ісус Хрыстос", падараваны царкве ў дзень яе асвячэння гаспадарамі маёнтка Ордамі.

Старонка