Шыфр
721Ж000056
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1701
Апісанне
Трыядыен - царкоўна-літургічная кніга, прысвечаная праслаўленню Пасхі і наступных свят. Месца выдання - Львоў, Брацкая друкарня. Папера з філігранямі. Друк у два колеры.У блоку 4 аркушы ў пачатку без нумарацыі, 413са скразной нумарацыяй.Кніга вызначаецца высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным выкананнем, якое ўключае буквіц 226, заставак – 20, канцовак – 10. Шматлікія гравюры ў тэксце (часцей за ўсё на месцы заставак) з манаграмамі (D.S,NZ). Маленькія гравюры ў тэксце: арк. 67 адв., 68 адв., 92. Запісы: на форзацы, на аркушы 359 чорнай тушшу на польскай мове ў 4 радкі. Кніга з’яўляецца каштоўным царкоўна-літургічнм выданнем, аб’ектам гістарычнай памяці.