Шыфр
723Ж000065
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
другая палова ХVIII cтагоддзя
Старадрукаваная кірылічная кніга, адносіцца да раздзелу богаслужэбных (літургічных) выданняў. Евангелле, як галоўная святая біблейская кніга, была вельмі важнай і неабходнай для праваслаўных хрысціян. Асобнік надрукаваны ў маскоўскай сінадальнай друкарні. Друк у дзве фарбы, радкоў (л.44б) - 17. Мастацкае аздабленне: 37 заставак з 15 дошак, 12 концовак з 6 дошак. 4 гравюры.на медзi: (евангелiсты Матфей, Марк, Лука, Iаан), гравюра на дрэве Распяцце – арк. 394 адв. (надрукавана за наборной паласой). Кніга з’яўляецца каштоўным выданнем царкоўна-літургічнай літаратуры, аб’ектам гістарычнай памяці.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён