зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

КН-129. Кніга "Акафіснік". 16,5х14,5

Апісанне

Старадрукаваная кірылічная кніга адносіцца да твораў царкоўнай літаратуры з малітвамі, услаўляючымі Госпада, Маці Божую, святых. Асобнік надрукаваны ў буйным выдавецкім цэнтры Вялікага Княства Літоўскага XVII-XVIII ст. –магілёўскай брацкай друкарні яе арандатарам, гравёрам Максімам Вошчанкам. Кніга вызначаецца высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным выкананнем. Друк у дзве фарбы. 15 заставак з 8 дошак, 53 ініцыялы, 3 канцоўкі з 3-х дошак, раздзяляльныя палосы і канцоўкі з наборнага арнаменту. Гравюр - 11, якія характэрызуюць мясцовую мастацкую школу. Некаторыя маюць ініцыялы іх стваральнікаў. На арк. 191адв. малюнак з карычневым атрамантам. Экзэмпляр выдання адносіцца да невялікай колькасці асобнікаў, якія па дадзеных зводнага каталога “Кніга Беларусі” зафіксаваны толькі ў найбуйнейшых зборах Масквы і Санкт-Пецярбурга, мае вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць.