Шыфр
721Ж000047
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2-я пал. XVI - пач. XVII стст.Другая чвэрцьXVI ст.
Апісанне
Евангелле, так званае Шарашоўскае, рукапіс, тып пісьма – устаў. Усяго аркушаў -374. Аркушы зверху і збоку абрэзаны, апошнія не захаваліся. Заставак 111, літарак 111. Арнамент плеценых заставак характэрны для мастацтва балканскіх краін XV ст. Маюцца таксама чатыры мініяцюры з выявамі евангелістаў Лукі, Марка, Матфея і Іаана. Асаблівасці мастацкай мовы трох першых прасочваюцца на прыкладзе выявы Евангеліста Лукі. Мініяцюра, у каларыце якой пераважаюць чырвоны, карычневы, зелянява-жоўты колеры, па візантыйскай традыцыі ўяўляе схіленага над кнігай аўтара евангельскага тэксту апостала Луку на фоне архітэктурных куліс з двума парталамі і перакінутай паміж імі драпіроўкай. Своеасаблівасць выяве, якая не адрозніваецца шматслаёвай жывапіснай тэхнікай, што стварае тонкія танальныя пераходы, надае яркая каляровая гама і лінія, якая бегла акрэслівае контуры прадметаў і выразнай фігуры евангеліста. Пазнейшым па часе прыкладам злучэння мініяцюры з упрыгожваннем ліста балканскай застаўкай і плеценым ініцыялам можа служыць Друйскае евангелле XVI ст. Рэзкае адрозненне выкананай у тэхніцы тэмпернага жывапісу мініяцюры "Евангеліст Іаан" ад трох астатніх прыводзіць да меркавання аб тым, што яна патрапіла ў Евангелле з іншай кнігі. Выява евангеліста Іаана, які быццам прыслухоўваецца да нябеснага голасу, прадстаўляе варыянт, які ўзыходзіць да візантыйскіх мініяцюр, і сустракаецца на старажытнарускіх і беларускіх мастацкіх помніках канца XV- пачатку XVI стагоддзя. Існаванне кнігі адлюстравана ў шматлікіх запісах.Шэрашоўскае Евангелле з’яўляецца адным з яркіх помнікаў кніжнага рукапіснага мастацтва Беларусі, створаных у 16 стагоддзі пад уплывам балканскага мастацтва. Мае вялікую гісторычную і мастацкую каштоўнасць.