Шыфр
721Ж000049
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1705
Мшал (MissaleSacriOrdinisPraedicatorum) – каталіцкая богаслужэбная кніга, якая змяшчае тэксты для здзяйснення Боскай Літургіі, адаптаваная для сваіх патрэб ордэнам дамініканаў (з'явіліся ў XIII стагоддзі). Кніга ўбачыла свет у друкарні Цінасі ў Рыме.Тэкст на лацінскай мове. Колькасць радкоў на старонцы 35; 47. З агульнай колькасці аркушаў не ўсе захаваліся. Выданне аздоблена гравіраванымі застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі (заставак; літарак - 427; канцовак – 3). Для афармлення яго тытульнага ліста выкарыстаны малюнак выбітнага майстра італьянскага барока П'етра да Кортана (1596–1669), які прадстаўляе святую Тройцу і архангела Міхаіла, які зрывае д'ябла. Гравіраваў выяву Франсуа Сп'ер (François Spierre (1639 – 1681)), чый подпіс знаходзіўся ў правым ніжнім куце тытульнага ліста, які страчаны. Гравюра “Тайная вячэра” узыходзіць да аднайменнага малюнка вучня П'етра да Кортана Чыра Фэры (Ciro Ferri (1634?–1689)), выкананаму для Імшала 1662 г. Кніга з’яўляецца каштоўным выданнем царкоўна-літургічнай літаратуры, аб’ектам гістарычнай памяці.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён