зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

КН-74. Кніга "Евангеліе вучыцельнае". КПл. 30х19

КН-74. Кніга "Евангеліе вучыцельнае". КПл. 30х19

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

721Ж000050

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1637 год

Апісанне

Старадрукаваная кірылічная кніга адносіцца да раздзелу багаслоўскай літаратуры. Прызначаная для тлумачэнняў кананічных тэкстаў, яна прадстаўляе зборнік вытрымак з гутарак Іаана Залатавуста, Кірылы Александрыйскага і іншых аўтараў на нядзельныя евангельскія чытанні, складзены, відаць, у канцы IX стагоддзя. У XVI—XVII стагоддзях "Евангелле вучыцельнае" атрымала шырокае распаўсюджванне ў Рэчы Паспалітай і Расіі, вытрымаўшы некалькі выданняў. Асобнік надрукаваны ў друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры. З агульнай колькасці старонак у экзэмпляры 1002. Колькасць радкоў на старонцы 28-38. Кніга вызначаецца высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным выкананнем, якое ўключае буквіцы; застаўкі; канцоўкі; гравіраваныя на дрэве ілюстрацыі у тэксце. Многія з іх маюць дату і манаграму майстра. Кніга з’яўляецца каштоўным багаслоўскім выданнем, аб’ектам гістарычнай памяці. Паступіла з Брэсцкай вобласці, Столінскага раёна, в.Стахава ў 1978 г. 

Старонка