зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

КН-79. Кніга "Ірмалой". 17х14

Шыфр

721Ж000051

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Датаванне

ХІХ стагоддзе

Апісанне

Старадрукаваная кірылічная царкоўна-літургічная кніга. Асобнік надрукаваны ў Чарнігаве ў друкарні Троіцка–Ільінскага манастыра, друкар Сімяон Ялінскі. Папера грубая, без вадзяных знакаў. старонак - 324. У пачатку і ў канцы кнігі па 4 аркушы з рукапісным тэкстам. Кніга вызначаецца высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным выкананнем. Літарак - 75 (выкананы ў два колеры: чорны і чырвоны; заставак - 8 (Распяцце - 4; Сашэсце ў пекла - 2; Божае Нараджэнне - 1; Ягня з крыжам - 1). Застаўкі выкананы ў выглядзе круглых медальёнаў з сюжэтаў, яны аблямоўваны барочным арнаментам з фігуркамі анёлкаў,. Дзве ўклееныя ілюстрацыі Дрэва Іясеева і Нараджэнне Хрыста з ініцыяламі украінскага майстра Нікадзіма Зубрыцкага. Кніга бытавала на землях Вялікага Княства Літоўскага, аб чым сведчыць запіс у ёй. Разам з высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным выкананнем гэта надае ёй асаблівую каштоўнасць.