Шыфр
721Ж000053
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1610 год
Апісанне
Выданне з’яўляецца кнігай, якая адносіцца да тыпу навуковых. Аўтар нямецкі лекар канца 16-пачатку 17 ст. Іаган Рудольф Камерарыус. Праца ўяўляе сабой другое, дапоўненае выданне супраць ілжывых астролагаў. Прынцыпы сапраўднай навукі астралогіі ілюструюцца з дапамогай 200 дыяграм. Кніга ўбачыла свет у друкарні г. Франкфурт. Тэкст на лацінскай мове. Старонкі не пранумараваны (усяго 135). У кнізе шмат геаметрычных схемаў. Тытул з невялікай гравюрай (4x3) з выявай жаночай постаці з рогам багацця ля пюпітра з раскрытай кнігай. Выданне аздоблена гравіраванымі застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі (невялікая арнаментальная застаўка і буквіцы ў кожнай часткі, дзве аднолькавыя канцоўкі з маскаронам з арнаментальнымі дугападобнымі завіткамі і антрапаморфнымі элементамі). Ёсць запісы XVII ст.(?) на двух аркушах(на тытульным аркушы аб прыналежнасці бернардынскаму кляштару ў Будславе). Кніга з’яўляецца каштоўным выданнем навуковага жанру, аб’ектам гістарычнай памяці.