Шыфр
421Ж000094
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1554
Стыль
Рэнесанс
Чацвёрты том філасофскіх прац Марка Тулія Цыцэрона быў выдадзены ў Парыжы ў 1554 г. – у эпоху Адраджэння. У кнізе “TOMVS QVARTVS operum M. Tullii Ciceronis, philosophicos eius libros complectens: quorum feriem altera pagina indicabit” размешчаны абраныя філасфскія працы славутага рымскага прамоўцы Цыцэрона, якія ўяўляюць сабой выдатныя помнікі сусветнай культуры. Кніга мае цвёрды цельнаскураны пафарбаваны ў цёмна-карычневы колер пераплёт. Месцамі, асабліва па кутах, скура пацёртая. Крышкі пераплёту выраблены з кардону. Кардон сфармаваны склейваннем некалькіх аркушаў валакністай шэрай паперы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён