Шыфр
513В000077_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст. - XIII ст.
Апісанне
Селішча каля в. Баравая - гэта археалагічны помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам жалезнага веку і ранняга сярэднявечча.
Урочышча Востраў, на якім знаходзіцца помнік, уяўляе сабой граду дзюнных узвышшаў, плошчай больш за 5 га, падзеленых забалочанай поймай. На дзюне находкі канцэнтруюцца на дарозе, вядучай з луга на дзюну, у паўночны-заходняй частцы ўрочышча Востраў. На момант агляду помніка А.В. Вараненкам у 2019 і 2021 гг. дзюны добра задзернаваныя, параслі хмызняком і дрэвамі.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння першабытнай гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі селішчаў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці насельніцтва ў жалезным веку і раннім сярэдневеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення плямёнаў жалезнага впку і ранняга сярэднявечча.