Шыфр
313Г000042_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1975 - 1981 гг.
Стыль
Неафункцыяналізм
У кампазіцыі будынка вылучаны паўкруглы ў плане аб'ём з малой залай, размешчаны над вуглавым уваходам. Галоўны фасад аформлены вялікім фітражом фае, на 2-м паверсе падзелены жалезабетоннымі рэбрамі. Цокальная частка будынка аздоблена шэрым паліраваным гранітам, жалезабетонныя рэбры -- дэкаратыўнай тынкоўкай пад граніт.
У аздобе інтэр'ераў шырока ўжыты мармур, туф, ракушачнік, алюміній, дрэва, дэкаратыўны тынк.
Архітэктурна-мастацкае вырашэнне дапаўняюць элементы добраўпарадкавання і малыя архітэктурныя формы на прылеглай тэрыторыі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён