зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў 1-й гарадской клінічнай бальніцы: лячэбныя карпусы

Шыфр

713Г000196_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1929 - 1931 гг.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Комплекс будынкаў 1-ай клінічнай бальніцы - прыклад архітэктурнага і функцыянальнага вырашэння лячэбных устаноў. З'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры з рысамі канструктывізму.

Тэрапеўтычны корпус №4 аддзялення гемадыялізу інв. №  500/С-2445 (былы тэрапеўтычна-хірургічны корпус №2 ). Мураваны двухпавярховы з тэхнічным паверхам складаны ў плане будынак (блізкі да літары Г). Складаецца з двух падоўжных Г-падобных крылаў. Архітэктура мае спрошчаны характар без якой-небудзь дэталізацыі фасадаў. Гладкія сцены рытмічна чляняцца прамавугольнымі рознымі па шырыні аконнымі праёмамі. Вуглавая частка ў месцы стыку двух крылаў выступае з усходняга боку накшталт рызаліту. На першым паверсе на ўсходнім фасадзе знаходзіцца галоўны ўваход, аформлены брылем. Другі паверх вылучаны вялікімі аконнымі праёмамі залы. Па краю даху вуглавога аб'ёму праходзіць металічны парапет. Блок лесвічнай клеткі на дваровым заходнім фасадзе вылучаны невялікім рызалітамі з высокім аконным праёмам. Усходняе крыло корпуса пераходам на ўзроўні другога паверха злучана з корпусам № 2 МГКАДа. У выніку рэканструкцый першапачатковы выгляд будынка ў пэўнай ступені страчаны. 

Корпус № 5 акушэрска-гінекалагічнага аддзялення інв. № 500/С-2696 -- трохпавярховы складаны ў плане будынак. Трэці паверх надбудаваны пазней (1938 г.). Фасады патынкаваныя, архітэктурнае рашэнне спрошчанае. На галоўным фасадзе, арыентаваным на алею, частка з галоўным уваходам вылучана рызалітам, завершаным пакатым трохвугольным франтонам. Франтон апаясаны прафіляваным карнізам, прарэзаны люкарнай. Да ўвахода прыбудаваны тамбур. Гладкія фасадныя сцены будынка прарэзаны прамавугольнымі рознавялікімі аконнымі праёмамі. На паўднёвым фасадзе тарцовага паўднёвага аб'ёму лесвічная клетка вылучана дзвюмя вертыкальнымі стужкамі суцэльных аконных праёмаў. На дваровым фасадзе тарцовага аб'ёму маецца невялікі рызаліт з блокам лесвічнай клеткі, якая мае высокі аконны праём. На дваровых фасадах частка аконных праёмаў перароблена і замуравана, зроблены пазнейшыя прыбудовы. Уздоўж вул. П. Броўкі прыбудаваны новы корпус.