Шыфр
712Г000194
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 49 (два будынкі), 51, вул. Якуба Коласа, 2
Датаванне
1934 - 1937
Стыль
постканструктывізм
Апісанне
Будынак праектаваўся ў 1934-1937 гг. як школа партыйнага актыву. Аўтары праекта А. Воінаў і А. Брэгман. Адразу пасля будаўніцтва ў будынку размясціўся інстытут фізічнай культуры, заснаваны ў 1937 г.Будынак з'яўляецца адным з характэрных прыкладаў будаўніцтва грамадскіх збудаванняў таго перыяду. Яму ўласціва абагульненая манументальная пластыка лаканічна трактаванага ордэра, адпаведнасць дэкаратыўнай і тэктанічнай ролі архітэктурных элементаў. Ён быў размешчаны на складаным участку новаствараемай плошчы, у месцы разгалінавання гарадскіх магістраляў. Галоўны фасад праглядаўся са значнай адлегласці, вырашаны ў выглядзе буйнамаштабнага порціка з шасцю магутнымі пілонамі. Строгі манументальны вобраз будынку надаваў рытм трохчвэртных калон і атыкавы паверх. На той час вакол узведзенага будынка існавала аднапавярховая, галоўным чынам, драўляная забудова. П-падобны ў плане будынак складаецца з цэнтральнай шасціпавярховай часткі і двух чатырохпавярховых крылаў. Галоўны фасад цэнтральнага корпуса, арыентаванага на пл. Я. Коласа, вырашаны ў выглядзе крывалінейнага ў плане буйнамаштабнага порціка, утворанага 6 пілономі квадратнага сячэння на вышыню 4 паверхаў. Цэнтральную частку будынка вянчае ступеньчаты атыкавы поверх. Фасады бакавых крылаў рытмічна падзелены магутнымі паўкалонамі, аб'яднанымі фрызам і агульнай основой, рытмам высокіх прамавугольных окон. Галоўны фасад члянёны квадратнымі аконнымі праёмамі.