зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

712Г000216

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Датаванне

1928–1931 гады

Апісанне

Комплекс універсітэцкага гарадка размешчаны ў квартале паміж плошчамі Прывакзальнай і Незалежнасці. Пачаў фарміравацца ў 1920-я гг. Простай і выразнай планіровачнай схеме трохпавярховых карпусоў адпавядала лаканічная па форме архітэктура фасадаў. Захаваўся рэканструяваны ў пасляваенны час корпус геаграфічнага факультэта, другі корпус знесены ў 2003 г. У пасляваенны час комплекс універсітэцкага гарадка дапоўнены будынкам галоўнага корпуса. Галоўны вучэбны корпус універсітэта -- манументальны 6-8-павярховы складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Складаецца з асноўнага аб'ёму, дваровага крыла і крыла, выцягнутага ўздоўж віадука. Фасады патынкаваныя. Асноўны аб'ём арыентаваны галоўным фасадам на пл. Незалежнасці. Будынак галоўнага корпуса ўніверсітэта арганічна ўвайшоў у агульны ансамбль галоўнай плошчы Мінска. 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)

Старонка