Шыфр
712Г000081
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1817 г.
Апісанне
Комплекс мужчынскага бернардзінскага кляштара мае складаную гісторыю фармавання. Заснаваны ў 1624 г. драўляны касцёл з кляштарам у 1644 г. згарэлі. У другой палове 17 ст. былі ўзведзены мураваныя будынкі касцёла і кляштара, якія таксама неаднаразова гарэлі і аднаўляліся. Пра іх знешні выгляд і планы звестак не захавалася. Апошняя значная рэканструкцыя касцёла і кляштара адбылася ў 1752 г., якая ў большасці пісьмовых крыніц падаецца як дата будаўніцтва. Кляштар быў скасаваны ў 1864 г., яго будынкі перададзены ў гарадское ведамства і выкарыстоўваліся рознымі ўстановамі. Комплекс кляштара бернардзінцаў займаў цэлы квартал, уключаў касцёл, кляштарны корпус, флігель, гаспадарчыя пабудовы, лаўкі, быў абнесены агароджай з брамай. Кляштарныя гаспадарчыя будынкі былі драўляныя, мураваныя пабудаваны значна пазней, у перыяд размяшчэння на гэтай тэрыторыі пажарнай каманды. Напачатку мураваная агароджа з брамай была толькі каля галоўнага і паўднёва-заходняга фасадаў касцёла, затым паміж 1810-1817 гг. мураваная сцяна ўзведзена ўздоўж вул. Герцэна, у 1820-я гг. - на рагу вул. Герцэна і Гандлёвай. У канцы 19-пачатку 20 ст. тэрыторыя былога кляштара з усіх бакоў ужо мела мураваную агароджу з брамамі насупраць увахода ў касцёл (не захавалася) і з боку вул. Герцэна. Комплекс кляштара ўключае касцёл, кляштарны корпус, флігель, гаспадарчыя пабудовы, лаўкі, фрагменты агароджы з брамай. Касцёл - трохнефавая шасціслуповая бязвежавая базіліка з выцягнутай пяціграннай апсідай, умацаванай контрфорсамі. Накрыты агульным высокім двухсхільным дахам. Бакавыя нефы ўтвараюць 3 злучаныя паміж сабой капліцы, накрытыя аднасхільнымі дахамі. Галоўны фасад храма мае хвалістую паверхню, раскрапаваную 4 шырокімі пілястрамі з капітэлямі іанічнага ордэра. Завершаны галоўны фасад фігурным шчытом з валютамі па баках. Уваход у будынак вырашаны ў выглядзе развітага партала, над якім размешчана вялікае трохпялёсткавае акно. Сцены бакавых фасадаў расчлянёны шырокімі пілястрамі, прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. У інтэр'еры храма адбыліся значныя змены. Захаваліся крыжовыя скляпенні ў капліцах.