зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў былога Свята-Духаўскага базыльянскага манастыра: манастырскі клорпус; манастырскі корпус; будынак былой Свята-Духаўскай царквы

Шыфр

712Г000238

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, пл. Свабоды

Датаванне

I пал. XVII ст.

Стыль

Рэнесанс

Апісанне

Комплекс уніяцкіх кляштараў быў закладзены ў пачатку 17 ст. пры драўлянай царкве, пабудаванай у 16 ст. У 1617 г. для будаўніцтва мужчынскага кляштара на рынку, насупраць ратушы быў выдзелены "пляц пусты". У 1636 г. кляштару быў перададзены суседні пляц, які называўся "Лужа", для будаўніцтва мураванай царквы. Завершана будаўніцтва храма было, хутчэй за ўсё, у 1650 г., таму што ў тым годзе да паўночна-заходняга фасада царквы была прыбудавана капліца. Фарміраванне ўсяго комплекса было завершана ў сярэдзіне 17 ст. Гэта пацвярджае той факт, што ў час руска-польскай вайны 1654 - 1667 гг. комплекс мінскіх базыльянскіх кляштараў выкарыстоўваўся ў абарончых мэтах. Комплекс складаўся з царквы і двух жылых корпусаў - мужчынскага і жаночага, якія ўтваралі замкнёны з трох бакоў амаль квадратны ў плане ўнутраны двор. Царква Святога Духа галоўным фасадам арыентавалася на плошчу. Фасад быў насычаны архітэктурнай пластыкай.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Комплекс будынкаў былога Свята-Духаўскага базыльянскага манастыра: манастырскі корпус
Комплекс будынкаў былога Свята-Духаўскага базыльянскага манастыра: манастырскі корпус
Комплекс будынкаў былога Свята-Духаўскага базыльянскага манастыра: манастырскі корпус
Комплекс будынкаў былога Свята-Духаўскага базыльянскага манастыра: манастырскі корпус