Шыфр
213Г000094
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Фрунзе, 41Б
Датаванне
1877, 1903 год
Апісанне
Комплекс складаецца з канторы і 2 вытворчых корпусаў. Кафлявы, з 1911 г. кафлява-маёлікавы завод быў заснаваны ў 1877 г. Браніславам Якаўлевічам Лісоўскім на ўсходняй ускраіне Віцебска. Будынак канторы складаны ў плане адна-двухпавярховых. Сцены цагляныя неатынкаваныя. Пластыка фасадаў насычаная. Фасады чляняцца раскрапаванымі лапаткамі, аконнымі праёмамі лучковага і паўцыркульнага абрысу, аформленымі перамычкамі. Бакавыя рызаліты акцэнтаваны фігурнымі атыкамі. Па перыметры будынка праходзіць карніз, на галоўным фасадзе з аркатурным паясам.