зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў былой паштовай станцыі -- станцыйны дом і флігель для ямшчыкоў

Комплекс будынкаў былой паштовай станцыі -- станцыйны дом і флігель для ямшчыкоў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000746

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1840-я гг.

Стыль

Неаготыка

Апісанне

У апошняй чвэрці XVIII ст. у Расійскай імперыі пачалі актыўна займацца развіццём сухапутных дарог. Так, 14 сакавіка 1786 г. была створана "Камісія аб дарогах у дзяржаве". У 1809 г. было арганізавана Галоўнае ўпраўленне шляхоў зносін, а ў 1833 г. уведзена пяціступеньчатая класіфікацыя дарог. 

Работы па будаўніцтву і добраўпарадкаванню дарог актыўна праводзіліся і на тэрыторыі Беларусі. Праз Беларусь праходзілі асноўныя камунікацыйныя маршруты: т.з. Санкт-Пецярбургскі тракт, які ішоў праз Віцебск, Шклоў, Магілёў, Прапойск на Украіну, Канстанцінопальскі тракт - ад Магілёва на Мазыр і далей на поўдзень, Варшаўскі тракт - ад Масквы праз Оршу, Мінск, Нясвіж на захад, Віленскі тракт - ад Мінска на Вільню. 

Адной з найважнейшых архітэктурных асаблівасцей дарог першай паловы ХІХ ст. стала будаўніцтва тут паштовых станцыйных дамоў. 

Паштовая станцыя ўяўляла сабой фактычна прыдарожны комплекс, які ўключаў агароджаны двор з будынкамі. У іх меліся адміністрацыйныя, жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Цэнтральнае месца ў кампазіцыі займаў будынак уласна станцыі, дзе знаходзіўся назіральнік, гасцініца для прыезжых, некаторыя службовыя памяшканні. Па перыметры двара размяшчаліся флігель для ямшчыкоў, стайні для коней, карэтныя для экіпажаў, а таксама хлявы і свірны для захоўвання кармоў. Як і для большасці казённых будынкаў, для паштовых станцыйных дамоў у Санкт-Пецярбургу былі распрацаваны тыпавыя праекты.

Старонка