зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў былой сядзібы "Станіславова": палац; два флігелі; гаспадарчыя пабудовы

Шыфр

412Г000033

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

Сядзіба Станіславова - помнік сядзібна-паркавай архітэктуры другой паловы XVIII ст. Размешчана на паўночна-ўсходняй ускраіне Гродна, у яго былым прыгарадзе - Станіславова (сучасная вуліца Ціміразева). Ансамбль уключаў сядзібны дом, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы, парк.

Комплекс сфармiраваны ў 1760-70-я гг. паводле праекта iтальянскага арх. Дж. Сака. З'яўляўся загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Аўгуста Панятоўскага. Палац быў прызначаны для кароткачасовага знаходжання караля і называўся паляўнічым.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай гэты канфіскаваны расійскім урадам маёнтак перайшоў у прыватную ўласнасць расійскаму генералу Рубану. У 1814 г. Станіславова купіў князь Ксаверы Францавіч Друцкі-Любецкі.

На мяжы ХІХ і ХХ стст. уладальнікам маёнтка быў князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі, а пасля яго смерці ў 1913 г. - яго жонка Мар'я. У 1920-39 гг. маёнтак належаў іх сыну Яну, які пастаянна пражываў у сваім маёнтку пад Варшавай.

Пасля 1939 г. тут размясціўся першы ў Гродзенскім раёне саўгас.

У пасляваенны час будынак неаднаразова падвяргаўся рамонтам, у выніку якіх быў часткова згублены або скажоны архітэктурны дэкор фасадаў.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Комплекс будынкаў былой сядзібы "Станіславова": гаспадарчыя пабудовы
Комплекс будынкаў былой сядзібы "Станіславова": гаспадарчыя пабудовы
Комплекс будынкаў былой сядзібы "Станіславова": два флігелі
Комплекс будынкаў былой сядзібы "Станіславова": два флігелі
Комплекс будынкаў былой сядзібы "Станіславова": палац
Комплекс будынкаў былой сядзібы "Станіславова": палац