Шыфр
713Г000007
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1912 - 1914 гг.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Комплекс уключае галоўны корпус бальніцы і пяць дапаможных, ваданапорную вежу. Галоўны корпус двухпавярховы Е-падобны ў плане. Вуглавыя часткі на галоўным фасадзе вырашаны трохграннымі аб'ёмамі. Сярэдняе крыло ў тарцы завершана пяцігранным аб'ёмам. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным і 2 бакавымі рызалітамі, завершанымі двухсхільнымі шчытамі. Пластыка фасада даволі выразная. Плоскасць сцяны фасада дэкарыравана шырокімі буйнымі пілястрамі, цягамі, прамавугольныя на 1-м паверсе і паўцыркульныя на 2-м аконныя праёмы дэкарыраваны развітымі абрамленнямі.