Шыфр
713Г000089
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён, вул. Крапоткіна, 76
Датаванне
1913 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Комплекс будынкаў інфекцыйнай бальніцы (8 карпусоў) па вуліцы Крапоткіна, 76 у г.Мінску. Комплекс складаецца з 11 мураваных галоўным чынам аднапавярховых лячэбных і службовых карпусоў, лядоўні, пабудаваных у пачатку 20 ст. Будынкі размешчаны за 100-200 м адзін ад аднаго.
Па рашэнні Мінскай земскай управы з 1 студзеня 1912 г. ліквідаўвалася заразнае аддзяленне ў Мінскай земскай бальніцы (карпусы бальніцы захаваліся па вул. М. Багдановіча, 2). У гэтай сувязі паўстала пытанне аб адкрыцці ў Мінску гарадской заразнай бальніцы. Будынкаў, якія б адпавядалі патрэбаванням такой бальніцы, у горадзе не знайшлося, таму гарадская дума прыняла рашэнне аб будаўніцтве новага бальнічнага комплекса. Быў створаны спецыяльны будаўнічы камітэт, які ўзначаліў інжынер У. Цывінскі. Пад будаўніцтва быў выдзелены ўчастак на ўскраіне горада, на Камароўскім выгане ў канцы вул. Мікалаеўскай (суч. вуліца Крапоткіна).
Першапачатковы комплекс будынкаў інфекцыйнай бальніцы, узведзеных ў 1911-1913 гг., захаваўся цэласна і ўяўляе яскравы прыклад архітэктурнага збудавання пачатку 20 ст., прызначанага для лячэбнай ўстановы.