Шыфр
513Г000775_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Сурганава, 41
Датаванне
1929-1933 гг.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынкі псіхіятрычнай бальніцы пабудаваны ў канцы 1920-х-пачатку 1930-х гг., маюць прыкметы стылю канструктывізм і ўяўляюць гістарычнае значэнне для горада Магілёва.
Ад іншых стыляў дойлідства, прадстаўленых у горадзе, канструктывізм адрозніваецца непрацяглым тэрмінам запатрабаванасці. Час узвядзення будынкаў у гэтым стылі доўжылася не больш за дзесяць гадоў, але канструктывісцкага збудаванні сталі важнай часткай аблічча горада. На сённяшні дзень будынкаў Магілёва, пабудаваных у стылі канструктывізм няшмат. З іх статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць: Дом Саветаў , кінатэатр «Чырвоная зорка» , жылы дом па адрасе: вул.Будзёнага, 15 . Будынак былой водацяжнай вежы на сённяшні дзень не мае аналагаў у Беларусі.
Абодва будынкі маюць узрост каля 100 гадоў, з'яўляюцца аб'ектамі грамадзянскай архітэктуры 1930-х гадоў, характэрнымі для эпохі. Будынкі звязаны з гісторыяй Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы - самай старой установы падобнага роду ў Беларусі, а таксама жыццём і дзейнасцю выбітных асоб: Георгія Каніскага, Сільвестра Косава, Станіслава Богуш-Сестранцэвіча, Цішкі Гартнага. Звязаныя таксама з трагічнымі падзеямі Другой сусветнай вайны, так як у адным з будынкаў бальніцы размяшчалася газавая камера, а на сценах будынка былой вадацяжнай вежы да нашых дзён захаваліся сляды ад куль і снарадаў.