Шыфр
713Г000013
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Будынак Мінскага Сувораўскага вучылішча мае складаную гісторыю будаўніцтва. Першапачаткова будынак узводзіўся мінскім дабрачынным таварыствам. Па меркаванню даследчыка Р. Баравога, папярэдне будаўніцтва можна датаваць 1790-1810-мі гадамі. Аднак з-за адсутнасці сродкаў будынак не быў завершаны, і ў 1839 г. прапанавана прыстасаваць яго пад духоўную семінарыю, замест новага будаўніцтва. У наступным 1840 г. будынак быў выкуплены ў Мінскага дабрачыннага таварыства. Мінскі епархіальны архітэктар выканаў праект прыстасавання былога будынка дабрачыннага таварыства пад духоўную семінарыю, які быў зацверджаны. Работы па будаўніцтву семінарыі расцягнуліся на доўгія гады. Як сведчаць дакументы, розныя рамонтныя і будаўнічыя работы працягваліся яшчэ ў 1880-я гг. У пачатку 1920-х гг. у ім размясцілася Мінская пяхотная ваенная школа, рэарганізаваная ў 1924 г. у Аб'яднаную беларускую ваенную школу. У 1939-40-м гг. будынак быў перабудаваны з надбудовай трэцяга і чацвёртага паверха, пры гэтым умацаваны падмуркі сцен дваровага фасада двухбаковай жалезабетоннай абоймай. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны будынак згарэў. Пасля вызвалення Мінска пэўны час выкарыстоўваліся падвальны і цокальны паверхі, прыстасаваныя пад кухню для ваеннапалонных. У 1950 г. распачалося праектаванне будынка Мінскага Сувораўскага вучылішча. Аўтарам праекта быў Г.У. Заборскі.