зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў па вул. Мінскай

Комплекс будынкаў па вул. Мінскай

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000421

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

канец XIX - пачатак XX стст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Комплекс будынкаў быў заснаваны на ўсходняй ускраіне Навагрудка. Фарміраваўся комплекс у некалькі этапаў. У Дзяржаўным спісе комплекс датуецца 1930-мі гг. Аднак, па сведчанні пісьмовых крыніц, будынкі, што стаяць па лініі вуліцы Мінскай (№ 60 і 62), былі пабудаваны раней. Яны і стылістычна адрозніваюцца ад будынка ў глыбіні двара (№ 68/8). 

Комплекс складаецца з розначасовых будынкаў. Будынкі № 60 і 62 былі пабудаваны ў канцы XIX— пачатку XX ст. у так званым цагляным стылі як казённы вінны склад. Мелі выразныя сілуэт і пластыку. Да будынка № 62 прымыкала аднапавярховае крыло, арыентаванае фасадам таксама на вул. Мінскую. У 1915 г. гэтыя будынкі былі прыстасаваны пад навучальную ўстанову, якая там знаходзілася да 1921 г. Магчыма, былі зроблены ўнутры перапланіроўкі, фасады захоўвалі ранейшае рашэнне. У 1921 г. будынкі перадалі акруговаму суду. Рэканструкцыя будынкаў адбылася ў 1930-я гг., калі з узвядзеннем новага корпуса № 68/8 і быў сфармаваны комплекс будынкаў акруговага суда. Чарговая рэканструкцыя была праведзена пасля Вялікай Айчыннай вайны з прыстасаваннем пабудоў зноў пад навучальную ўстанову. У выніку рэканструкцый будынкі № 60 і 62 у цэлым захавалі свой аб’ём, у большасці велічыню і размяшчэнне аконных праёмаў, аднак іх знешняе аблічча было значна спрошчана са стратай атыкаў, аконных абрамленняў, аркатурных паяскоў, выкананых у тэхніцы цаглянай муроўкі. Фасады былі патынкаваныя.

Будынак № 68/8 праектаваўся і будаваўся спецыяльна для акруговага суда. Будынак адносна добра захаваўся з нязначнымі стратамі і пераробкамі. 

Старонка