зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў папяровай фабрыкі

Комплекс будынкаў папяровай фабрыкі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

312Г000234

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1870 г.

Апісанне

Добрушская папяровая фабрыка заснавана ў 1871 г. кн. Паскевічам. Была адным з буйнейшых прадпрыемстваў дарэвалюцыйнай Беларусі. Па аб'ёму вытворчасці ў канцы 19 - пачатку 20 ст. яна ўступала толькі Неўскай папяровай фабрыцы братоў Варгуніных. Але па тэхнічнай дасканаласці і энергаўзброенасці роўных ёй не было. Двойчы (у 1882 і 1896 гг.) фабрыка адзначалася вышэйшымі ўзнагародамі ўсерасійскіх выставак - правам адлюстравання на сваёй прадукыі дзяржаўнага герба.

У 1928-29 гг. была праведзена рэканструкцыя папяровай фабрыкі. Па праекце прадугледжвалася замена старых машын новымі больш магутнымі, будаўніцтва новых памяшканняў для ўстаноўкі самачэрпак на месцы качагаркі і чарнасодавай, а таксама на месцы механічнай майстэрні і лазні. Пры гэтым старыя будынкі зносіліся. Рэканструяваны былі некаторыя аддзяленні (хлорнае, саломенна-цэлюлознае). Пры фабрыцы быў запректаваны будынак фабрычна-завадскога вучылішча. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынкі добрушскай фабрыкі былі пашкоджаны. Аднаўленне фабрыкі пачалося ў 1945 г. Будынак фабрыкі заслугоўвае ўвагі як помнік прамысловай архітэктуры. Захаваліся карпусы 19 ст., узведзеныя ў псеўдагатычным стылі, якія вызначаюцца асаблівым багаццем фасаднага афармлення. Тонкасць і прапарцыянальнасць архітэкурных вырашэнняў фасадаў, высокая якасць цаглянай кладкі і дэкаратыўных дэталяў, гарманічнасць агульнай кампазіцыі ставяць фабрыку ў Добрушы ў шэраг лепшых помнікаў беларускай архітэктуры. 

Старонка