зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў піваварнага завода "Аліварыя"

Шыфр

712Г000083

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Кісялёва, 30

Датаванне

1894 г.

Апісанне

Гісторыя завода "Аліварыя" бярэ свой пачатак з 1864 г. Менавіта ў гэтым годзе ўладальніцы ўчастка на рагу вул. Загараднай (сучасная вул. Кісялёва) і Аляксандраўскай (суч. вул. М. Багдановіча) Рохле Фрумкінай было дазволена пабудаваць піваварны завод. Будынак першага завода быў драўляны. Аднак, пляц Р. Фрумкінай знаходзіўся на цотным баку вуліцы Аляксандраўскай, па дыяганалі адносна сучаснай тэрыторыі завода. У пісьмовых крыніцах таксама датай заснавання завода называюцца і 1873 і 1875 гады. У 1894 г. участак Фрумкінай набыў граф К.Э. Чапскі. У гэтым жа 1894 г. будаўнічае аддзяленне мінскага губернскага праўлення дазволіла графу Чапскаму будаўніцтва мураваных будынкаў піваварнага завода: корпус завода з сушыльняй і саладоўняй, мураваны будынак квасільні. Праўда, у іншым дакуменце датай будаўніцтва мураванага комплекса завода названы 1890 г. Паводле дакументаў, піваварны завод у той час размяшчаўся на двух пляцах: на былым пляцы Р. Фрумкінай існавалі яшчэ старыя драўляныя будынкі, на другім вуглавым пляцы (па дыяганалі) былі пабудаваны мураваныя карпусы. У 1898 г. К.Э. Чапскі прадаў піваварны завод братам Лекертам. Апошняй уладальніцай завода "Багемія" была Паўліна Юл'еўна Лекерт. У 1910 г. па зацверджанаму Будаўнічым аддзяленнем мінскага губернскага праўлення праекту была пабудавана мураваная лядоўня з боку вул. М. Багдановіча. Лядоўня была запраектавана амаль кадратная ў плане з невялікім выступам з боку двара мыечнага аддзялення. Затым у 1913 г. быў зацверджаны праект на прыбудову да лядоўні ўздоўж вуліцы аднапавярховага мураванага будынка ўпаковачнай. У гады Першай сусветнай вайны завод дзейнічаў. У гэты перыяд на ім акрамя вырабу піва сушылі сухары. З архіўных дакументаў вынікае, што ў 1918 г. акрамя піва на заводзе выраблялі штучныя фруктовыя воды. Завод быў забяспечаны сваёй электрастанцыяй. 27 студзеня 1919 г. завод "Багемія" П.Ю. Лекерт быў нацыяналізаваны. У 1920 г. завод вырабляў піва і мініральныя воды. У 1921 г. завод пэўны час не функцыянаваў. Як адзначалася ў дакуменце, завод добра абсталяваны, але адсутнічалі матэрыялы (пробкі, эсэнцыя, фарба і інш.).

У гады Вялікай Айчыннай вайны завод дзейнічаў, будынкі ацалелі. У 1968 г. завод быў рэканструяваны.