Шыфр
713Г000138
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1920-я гг.
Пачатак фарміравання комплекса ваеннага шпіталя адносіцца да канца 1920-х гадоў. Вядома, што раней на гэтым месцы, у канцы вул. Шырокай знаходзіліся артылерыйскія казармы, якія згадваюцца ў дакументах за 1911-1912 гг. На той час гэта была ўскраіна г. Мінска. За казармамі на Камароўскім выгане размяшчаліся артылерыйскія склады. З архіўных дакументаў вынікае, што казармы былі драўляныя. У 1928 г. тут былі пабудаваны мураваныя казармы, якія захаваліся да нашага часу. Новыя казарменныя будынкі размяшчаліся фасадам па вул. Камароўскай (сучасная вул. Варвашэні). У 1945-46 гг. былыя казармы былі адноўлены і прыстасаваны пад ваенны шпіталь - хірургічнае і тэрапеўтычнае аддзяленні.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён