зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога кармеліцкага кляштара: касцёл св. Станіслава (Унебаўзяцця Найсвяцейшай панны Марыі) з плябаніяй і роспісы ў інтэр'еры касцёла

Шыфр

512Г000020

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1738-1752 гг.

Стыль

Барока з элементамі класіцызма

Апісанне

Кляштар кармелітаў быў заснаваны ў Магілёве ў 17 ст, па некаторых звестках у 1636 г. на ахвяраванні караля Жыгімонта ІІІ. Касцёл і кляштар знаходзіліся ў Старым горадзе, насупраць Каралеўскай брамы, і першапачаткова былі драўлянымі. У час гарадскога пажару ў 1708 г. драўляны касцёл згарэў. Мураваны касцёл у імя Успення Прысвятой Багародзіцы пабудаваны ў 1738-52 гг., асвячоны ў 1765 г. Як сведчаць архіўныя дакументы і іншыя крыніцы, кармелітам будынак належаў нядоўга. У 1773 г. ён стаў кафедральным храмам каталіцкіх мітрапалітаў, у 1782 г. быў перададзены каталіцкаму мітрапаліту Станіславу Богушу-Сестранцэвічу і пераасвячоны ў імя св. Станіслава.