зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога кляштара бернардзінак: жылы корпус

Шыфр

412Г000505_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1690 г.

Стыль

Барока, ракако, класіцызм

Апісанне

На левым беразе Шчары, дзе сфарміраваўся гістарычны цэнтр, сярод іншых гістарычных збудаванняў сваім манументальным воблікам вызначаецца былы жаночы бернардзінскі кляштар - касцёл Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, пабудаваны ў 1690 г. з цэглы ў цэнтры Слоніма на былой Рыначнай плошчы (цяпер вуліца Першамайская). Кляштар фундаваны Кацярынай Канстанцыяй Юдзіцкай-Салатыцкай, Аляксандрам Юдзіцкім; спачатку ў Казіміра Лявона Сапегі была драўляная сядзіба (называлася Валовіцкай), у якой пасяліліся запрошаныя з Вільні сёстры-бернардзінкі. Першапачатковы драўляны касцёл быў куплены ў бернардзінцаў, якія да гэтага часу пабудавалі для сябе мураваны. У 1645 г. манахіні пабудавалі драўляны касцёл, які згарэў у 1670 г. Новы мураваны касцёл асвячоны ў 1690 г. біскупам Бжастоўскім. У 1790 г. касцёл і кляштар зноў пашкоджаны пажарам, адбудаваны ў 1793 г. архітэктарам Ігнаціем Абадовічам. У 1905 г. імператар Мікалай II дазволіў дзейнасць бернардзінак, якія капітальна адрамантавалі слонімскі прыстанак і праводзілі ў ім службу да 1907 г. Кляштарны комплекс быў абнесены суцэльнай мураванай агароджай з уязной барочнай брамай- званіцай (не захавалася), уключае касцёл і прыбудаваны да яго з паўднёва-заходняга боку жылы корпус, які ўтварае ўнутраны двор-карэ. 3 1914 г. ў жылым корпусе размяшчаліся медыцынскія ўстановы. 

Жылы корпус - прыбудаваны да касцёла ў 1720 г. пад кіраўніцтвам архітэктара І. Авадовіча. Утварае ўнутраны прамовугольны ў плане двор. Фасады рытмічна члянёны пілястрамі, контрфорсамі, дэкарыраваны прафіляваным карнізам. Паўднёва-заходні вугал корпуса вылучаны рызалітам рэфектажа з магутнымі контрфорсамі. Планіроўка галерэйная. У келлях і калідорах крыжавыя і цыліндрычныя скляпенні з распалубкам. Пад будынкам - скляпеністыя сутарэнні.