зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога кляштара кармелітаў: касцёл Маці Божай; жылы дом; званіца

Шыфр

612Г000414

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1754 год

Стыль

барока з элементамі ракако

Апісанне

Абшчына кармелітаў была заснавана ў 1155 г. ў Палесціне, ля крыніцы св. Іліі, на гары Кармель групай крыжаносцаў на чале з Бертольдам з Калабрыі. Галоўны прыор Сіман Шток даручыў ордэн асаблівай апецы Прасвятой Дзевы Марыі, пасля чаго кармеліты пачалі называцца браціяй Прасвятой Дзевы (1245 г.). Выцесненыя з Палесціны сарацынамі (1238 - 1244 гг.), кармеліты пасяліліся на Кіпры, у Сыцыліі, італіі, Англіі, Францыі і Іспаніі. Падобна францысканцам, кармеліты падзяліліся на канвентуалаў і абсервантаў, апошнія сталі называцца "кармелітамі босымі" (1431, 1459 гг.).