зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога кляштара трынітарыяў: касцёл Андрэя; кляштарны корпус

Шыфр

612Г000436

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1776 год

Стыль

барока

Апісанне

Касцёл пабудаваны ў 1776 г. манахамі ордэна трынітарыяў, запрошаных у 1770 г. цівуном і падкаморым трокскім Андрэем Укольскім і яго жонкай Тэрэсай з роду Войнаў. Мураваны двухпавярховы кляштар прыбудаваны да касцёла з боку прэсбітэрыя, верагодна, у 1796 г. Кляштар складаўся з жылога і трох нежылых памяшканняў (рызніцы, скарбніцы, трапезнай). Другі аднапавярховы драўляны корпус кляштара злучаўся з кухняй. У склад комплекса ўваходзіла складзеная з брусоў званіца.