зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога манастыра францысканцаў: касцёл (Мікалаеўская царква); манастырскі корпус

Комплекс былога манастыра францысканцаў: касцёл (Мікалаеўская царква); манастырскі корпус

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

411Г000391

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1780 г.

Стыль

Позняе барока з элементамі (пасля перабудовы) псеўдавізантыйскага стылю

Апісанне

Комплекс былога манастыра францысканцаў - адзін з самых старажытных рэлігійных комплексаў на тэрыторыі Беларусі. Кляштар ордэна францысканцаў існаваў у Навагрудку ўжо ў 1323 г.

Комплекс складаецца з мураванай царквы і двухпавярховага мураванага кляштарнага будынка. Касцёл  (Мікалаеўская царква) - помнік архітэктуры позняга барока з элементамі (пасля перабудовы) псеўдавізантыйскага стылю. Храм у плане прамавугольнай формы, завершаны ў заходняй частцы трохграннай апсідай. 

Кляштар францысканцаў - помнік архітэктуры позняга барока. Уяўляе сабой мураванае двухпавярховае збудаванне, Г-падобнае ў плане. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу. Калідор і жылыя памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У заходняй частцы будынка некалькі пакояў з цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.

Пасля рамонту ў 2015-2016 гадах будынкі знаходзяцца ў вельмі добрым тэхнічным стане.

Старонка