зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога палаца князёў Друцкіх-Любецкіх

Шыфр

412Г000610

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХVІІІ ст.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Палац знаходзіцца ў паўночнай частцы горада Шчучын, на месцы былога памешчыцкага маёнтка, тэрыторыя якога пасля вайны была аддадзена пад ваенны гарадок і даволі шчыльна забудавана. Палац уяўляе сабой дваранскую рэзідэнцыю, мураваную, двухпавярховую, у стылі неакласіцызму ў яго Санкт-Пецярбургскай разнастайнасці канца ХІХ ст., з асобнымі элементамі эклектызма. 

Рашэнне аб будаўніцтве рэзідэнцыі ў Шчучыне было прынята ў 1892-1895 гг., у гэты ж час віленскім архітэктарам Т. Раствароўскім быў распрацаваны праект пабудовы палаца.  Палац быў у асноўным пабудаваны да 1900 г. Будаўніцтва рэзідэнцыі, перш за ўсё афармленне інтэр'ераў, па розных прычынах, расцягнулася на дзесяцігоддзі. Унутраннае ўбранства, мэбля, вялікая частка маёмасці былі вывезены ў кастрычніку 1939 г.

 Будаўніцтва ваеннага гарадка пасля Другой сусветнай вайны на тэрыторыі маёнтка і палацава-паркавага комплекса, а перш за ўсё прыбудова да палаца, значна змянілі архітэктурна-планіровачны ансамбль і, непасрэдна, сам палац.