зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога палаца: палац; флігель; кузня; гаспадарчыя пабудовы; рэшткі былога парку

Комплекс былога палаца: палац; флігель; кузня; гаспадарчыя пабудовы; рэшткі былога парку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000627

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1823 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Палацава-паркавы ансамбль у г.п. Жалудок - помнік архітэктуры эклектыкі, у якім спалучаюцца рознастылёвыя пабудовы - неабарочны палац, флігель, які імітуе партатыўны сярэднявечны замак, мураваны гаспадарчы будынак, рамантычныя кузня і млын (ад якога нажаль захаваўся толькі фундамент), этнаграфічныя свіран і шынок пры ўездзе. 

Палац пабудаваны ў 1908 г. у стылі неабарока паводле праекта архітэктара У. Марконі (1848-1915 гг.). Двухпавярховы будынак накрыты ламаным (мансардавым) дахам з авальнымі слыхавымі вокнамі. Франтальныя фасады раскрапаваны глыбокімі прамавугольнымі бакавымі і авальным цэнтральным рызалітамі з аўтаномнымі шатровымі пакрыццямі з заломамі. Парадны ўваход вылучаны балконам на 4 парных калонах, з боку дваровага фасада яму адпавядае высокі шкляны віраж параднай лесвіцы, таксама з балконам. У дэкоры фасадаў выкарыстаны фігурныя ліштвы і авальныя люкарні, картушы і гірлянды, скульптурна-геральдычная кампазіцыя над уваходным рызалітам. У інтэр’еры будынка ў цэнтральнай частцы размешчаны вестыбюль з параднай лесвіцай і бальная зала над ім. Пад будынкам - скляпеністыя сутарэнні. 

Флігель узведзены ў форме партатыўнага “гатычнага” замка. Аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб’ём, да якога з тарцовага боку далучана цыліндрычная шатровая вежа (захавалася часткова). Сцены з бутавага каменю, члянёныя стральчатымі аконнымі праёмамі, уваход вырашаны ў выглядзе гатычнага храмавага партала. 

Кузня захавалася добра. Яна ўяўляе сабой аднапавярховае ў плане збудаванне з чырвонай цэглы. Маляўнічасць будынку надае зубчасты арнамент, які атачае дах і арачная галерэя. Да яго прыбудавана з боку драўляная веранда (ужо ў савецкі час).

Некалі прыгожы парк еўрапейскага тыпу амаль не захаваўся. Мураваны млын не захаваўся, засталіся толькі рэшты фундаменту. 

Гаспадарчыя пабудовы прадстаўлены канюшняй, афіцынай (двухпавярховай мураванай пабудовай).

Старонка