Шыфр
113Г000061
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Паланэчка, вул. Цэнтральная, 83
Датаванне
др. пал. XVIII ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Палац пабудаваны па праекце невядомага італьянскага дойліда на манер палаца Трывулзіна каля Беладжыа (Італія). Размяшчаецца над невялікай р. Дзвеяй (Змейкай), прытока р. Ушы. Пабудаваны ў канцы XVIII - пачатку XIX ст. у стылі ампір. Палац быў праслаўлены на ўсю Еўропу раскошай і ўбранствам, вельмі багатай бібліятэкай, архівам і калекцыямі мастацкіх твораў і манет.
Ансамбль уключаў палац, аранжарэю, уязную браму, млын, парк, капліцу-пахавальню.
Першым гаспадаром яе стаў князь Мацей Радзівіл (1749-1800), кашталян віленскі, знакаміты паэт, публіцыст і грамадскі дзеяч, павенчаны з Альжбетай з заможнага роду Хадкевічаў.
Палац ахінаў вялікі парк пейзажна-рэгулярнай планіроўкі, які складаўся з дзвюх частак. Пейзажная частка з сажалкай размешчана перад палацам на чатырох тэрасах, якія спускаліся да ракі. Верхняя тэраса па перыметры была абсаджана чорнай таполяй. На газоне перад палацам існаваў сонечны гадзіннік.
Перад палацам былі ўязныя вароты з вазамі ў стылі ампір. Палац - характэрны ўзор забудовы сядзібна-паркавага ансамбля з рысамі архітэктуры позняга класіцызму. Цяпер у ім размешчана сярэдняя школа і вядуцца рэстаўрацыйныя работы.