712Г000236
Шыфр
712Г000236_1
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2-я пал. XVIII ст.
Стыль
Класіцызм
Будынак № 13 будаваўся ў комплексе гарадской сядзібы як паўднёвы флігель. Па пісьмовых крыніцах сядзіба вядома з 18 ст. На найбольш ранніх планах горада канца 18 ст. на плошчы Высокага рынку сядзібны комплекс пазначаны як мураваны. У глыбіні ўчастка размешчаны сядзібны дом - прамавугольны ў плане будынак. Яго фланкіравалі два Г-падобныя ў плане флігелі. Яны ўтваралі перад домам парадны двор. Вядома, што сядзіба належала графу Міхаілу Пшэздзецкаму.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынкі былой сядзібы захаваліся. Пасля вызвалення Мінска ў будынку размясціўся адзін з першых пасляваенных кінатэатраў "Радзіма". Пазней былы флігель быў прыстасаваны для размяшчэння ўстаноў Мінскага аблвыканкама. Будынак адносіцца да найбольш старых грамадзянскіх пабудоў, якія захаваліся ў Мінску.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён